Графіці як сродак барацьбы

Распаўсюджана меркаванне, што насельніцтва надзвычай негатыўна ставіцца да графіці, таму што надпісы псуюць від гораду. Але трэба разумець, што змаганне з дыктатурай – гэта вайна, а на вайне дазволена ўсё. Улада сама прымушае нас пісаць графіці! І як вы думаеце, што больш важна? Чыстыя сцены ці вольная Беларусь?

Графіці – адзін з самых эфектыўных спосабаў данясення інфармацыі да людзей, асабліва графіці важныя для стварэння эфекта прысутнасці і маштабнасці руху супраціву – як для народа (“давай з намі, нас шмат і мы моцныя!”), так і для ўлады (“нас шмат — бойцеся нас!”). Таму, хто б што не казаў – графіці трэба выкарыстоўваць абавязкова і як мага болей. Іншая справа, што пры іх пісанні трэба карыстацца пэўнымі правіламі.

Зразумела, што ў любога нармальнага чалавека неахайна накрэмзаная закаручка на новым будынку ці дзьвярях пад’езда выкліча негатыўныя эмоцыі. Таму малюем акуратна, павольна – гэта менавіта тая сітуцыя, калі лепей менш, але якасней. Не перажывайце, калі напачатку ў вас будуць выходзіць не вельмі ўдалыя надпісы – з практыкай рука “набіваецца”.

Лепш за ўсё хадзіць на графіці ўтраіх ці ўдваіх. Адзін піша, астатнія сочаць. Глядзіце, каб у “дазора” быў добры зрок! Ідэальны варыянт – хлопец і дзяўчына, якія граюць роль закаханай парачкі. Найлепшы час для графіці – з 3:30 да 5:30 гадзін ночы. У гэты час цёмна, міліцыя “сонная”, а людзі яшчэ не ідуць на працу.

Фарба бывае рознай, адна з лепшых – грунтоўка (добра кладзецца на шурпатую паверхню). Вельмі добрая – аўтамабільная ў вялікіх балонах – там большага памеру адтуліна ў корку-распыляльніку балона, з-за чаго надпіс атрымліваецца тлустым і больш прыгожым, але такія балоны не надта зручна з сабой насіць. Старайцеся не пісаць у дождж ці пасля яго – паверхня будзе сырой і фарба пацячэ. У мароз фарба можа замярзаць – трасіце моцна балон. На “заданне” бярыце 3-4 балоны, з разліку адзін стандартны балон на 8-10 вялікіх графіці.

Графіці павінна складацца з некалькіх, пажадана аднаго, слова. Звычайна гэта заклік да дзеяння, вядомы слоган, назва і кантакты арганізацыі. Можна пісаць ад рукі і пад трафарэт. Ідуць “на ўра” малюнкі на палітычныя тэмы, але на гэта трэба шмат часу, што небяспечна.

Вельмі важна выбраць месца для графіці. Графіці павінна быць вялікім, каб яго было бачна здалёк. Адпаведна і пісаць трэба ў месцах найбольшага скаплення людзей, вялікім шрыфтам. Пазбягайце новых прыгожых будынкаў, аптымальны варыянт – прыпынкі, будаўнічыя агароджы, плыты, гаражы, фасады дамоў, дзе няма вокнаў, масты. Добра пісаць і на асфальце (толькі вялікімі літарамі!). Не забывайце, што за пашкоджанне адміністрацыйнага будынку могуць пасадзіць на некалькі год.

Цудоўна, калі атрымаецца ўзяць машыну: прыехалі, “забамбілі” квартал, паехалі на новы. На машыне можна выбрацца на кальцавую – зрабіць вялікія надпісы (лепей фарбаю і пэндзалем, а не балонам) на дарожнай паласе.

Добра ладзіць баявыя рэйды на машыне ў рэгіёны. Графіці (як і ўлёткі) вельмі эфектыўныя ў маленькіх гарадах, бо ў Менску ўжо трохі “прыеліся”. У тых жа Хойніках 10 якасна зробленых графіці прымусяць увесь горад як мінімум тыдзень размаўляць на палітычныя тэмы! А менавіта гэта нам і трэба.
Асновы выразання трафарэтаў

1. Выведка
Ад таго, дзе вы плануеце ўжываць трафарэт, залежыць, з якога матэрыялу яго будзе найболей мэтазгодна вырабіць. Напрыклад, калі вы жадаеце маляваць на сценах або дзвярах усярэдзіне памяшканняў, калі ў вас досыць часу, падыдзе хоць самаклейная папера. Аднак для працы на вуліцы, калі хуткасць вельмі важная, трафарэт павінен быць зроблены з чагосьці больш трывалага, напрыклад, з шчыльнага кардона, лепш — з пластыка (з рэнтгенаўскіх здымкаў, старых тэчак для паперы, плёнкі для друкарак). Такі трафарэт можна выкарыстаць сотні разоў.

2. Канструкцыя
Не важна, ці будзеце вы маляваць трафарэт ад рукі або на кампутары. У працэсе малявання важна памятаць такую рэч: нельга, каб былі закрытыя белыя вобласці або “выспы” пасярод чорных участкаў, таму што менавіта гэтыя чорныя вобласці мы і збіраемся выразаць — пры выразанні «выспы» вываляцца ў літаральным сэнсе з малюнка, сачыце за гэтым уважліва. У фаташопе існуе спецыяльная функцыя “зрабіць негатыў” — трохі патрэніраваўшыся, з дапамогай фаташопа вы з любога фотаздымку лёгка зможаце зрабіць трафарэт.

3. Умацаванне
Пасля таго, як у вас ёсць малюнак трафарэта на паперы, добра замацуйце яго да пластыка. Як вы выкарыстаеце гэты трафарэт некалькі раз, ён стане цвярдзей за кошт пластоў фарбы, якія, высыхаючы, робяць яго больш трывалым.

4. Выразанне
Найбольш зручна выразаць трафарэты нажом для паперы і нажнічкамі для пазногцяў, якімі атрымоўваецца выразаць нават самыя дробныя дэталі. Нож трэба трымаць як аловак, пад вуглом у 50%, але будзьце асцярожныя, паколькі яго лязо надзвычай вострае.

5. Вялікі момант
Калі вы скончылі выразаць усе дэталі свайго трафарэта, ён гатовы для выкарыстання. Традыцыйна большасць вулічных трафарэтаў наносяцца пры дапамозе спрэю, як найболей хуткага і эканамічнага спосабу маляваць на сценах. Імкніцеся выкарыстаць якасную матавую фарбу, якая трымаецца доўга і папярэджвае непажаданыя водбліскі, якія могуць узнікаць пры выкарыстанні глянцавай фарбы. Пад час малявання трафарэта на сцяне ўпэўніцеся, што ён шчыльна прылягае да паверхні — гэта дапаможа пазбегнуць зацякання фарбы пад трафарэт і захавае яго мяжы выразнымі. Лепш працаваць удвух: адзін трымае трафарэт, другі малюе.
І запомніце, што лепшыя працы — гэта тыя, у якіх малюнак і месца, дзе яно знаходзіцца, гарманіруюць і выглядаюць як адно цэлае. Не трэба маляваць на толькі што пабеленых дамах (калі, канечне, гэта не аддзяленне міліцыі

Крынiца.

11 комментов

  1. Калі вы сябруеце з тымі,хто хоча пасадзіць людзей іншага колеру скуры ці разрэзу вачэй то вы мразі.Негры , «хачыкі»(як вы любіце казаць) не вінаватыя ў тым што мы так дрэнна жывём і не трэба спіхваць сваю галечу на неграў,габрэяў і іншых.
    Антыфа выступае за павагу да іншых рас і роўнасць паміж людзьмі.
    Вось адкажы Елавая чым ты лепшая за хлопца-мулата з дрэдамі да плеч,якога збіваюць да паўсмерці баны (твае сябры з дынама мінск);чаго зарэзалі хлопца,які карміў і апранаў валацугам і бамжоў,прыстройваў бяздомных сабак у добрыя рукі,які кожным сваім учынкам змяняў свет да лепшага.За што яго нацы зарэзалі.Ты што не разумееш з кім сябруеш.Ты за вольную Беларусь ,а твае боны збівалі людзей з ачаплення намётавага мястэчка.Твае боны зрывалі з людзей значкі «за свабоду» з крыкамі «анціфа».
    А вы бунт крутыя чувакі — за апошніх пару месяцаў правялі адну акцыю па ўскладанню кветак да помніку змагарам.Малайцы! Сапраўдны супраціў дыктатуры.
    Елавая ,паколькі ты знаходзішся пастаянна за межамі РБ то ты ўвогуле не можаш вякаць,бо тут цябе няма.
    smash nazi scum !

  2. аратару #7:

    сэканд эдзішн (сп адміну адзішн першы не спадабаўся).

    логікі ў тым што напісаў абсалютна няма. на узроўні дзіцячага садочку. спачатку пакрыўдзіўся з-за антыфа. (весела). а потым зводзіш да таго Танінага захапленне футболам! РЖУ_НЕ_МАГУ! яна ніколі не была на футболе!! а тут за дынама :)))) жжош! з гэтага і з апошняга сказа напрамую вынікае што ты з ёй не знаёмы. абсалютна. «таварышы па зброі расказалі» і ты даносіш да нас сваю ісціну. гераічны учынак сапраўднага змагара! настолькі тупа гнаць на чалавека трэба умець. а далейшыя паралелі з саакашвілі увогуле маюць самы глыбокі сэнс. гг

    грантасос — бо супраць антыфа і нешта там пра мішу!

    на маю думку у галаве ў цябе пуставата зусім. і падпішыся што ты хаваешся.

  3. 2 дурню:

    па ўсіх хвалюючых пытаннях звяртайся на эмэйл. за базар адказваць трэба, а не хавацца за бля*кімі нікамі.

  4. БУНТ — ёсць такая кантора па адмыванню грантау :адзiн фотакор,пару актывiстау (са сцягамi руху) i адбiтая на галаву Елавая за мяжой (Лiтва). «Змагары» а не пашлi б вы.

    p.s. Елавая,ты адкажаш за абсёр антыфашыстау,якiя па тваiх словах толькi i робяць што «дубасяць» трафу .Тусьня з бонамi у маладосцi не пайшла табе на карысць.Разбярыся са сваiмi поглядамi :то ты супраць мусароу,а падтрымлiваеш мусарскую каманду дынама (80 працэнтау фанатау якой ярыя прыхiльнiкi лукi i скрозь назёры), то за мiшу сакаашвiлi…..
    Не трэба рабiць з сябе змагара за вольную Бацькаушчыну,бо людзi якiя кантачылi з табою раней выказваюцца пра цябе не лепшым чынам i распавядаюць гiсторыи у каторых ты не «змагарка» ,а сама ведаеш хто …

  5. Елавая Таццяна — Той хто нам даў гэты артыкул, спасылку не пазначыў, вось мы і палічылі што ён новы і аўтарскі!

    Першакрыніцу пазначылі, дзякуй за заўвагу.

  6. TO ADMIN

    я, канечне, разумею, хлопцы, што вы левакі і ўсё такое, аднак наглець не трэба. крыніцу, калі ласка, пазначце. гэты артыкул рыхтавала я, ён быў змешчаны ў выдадзеным трошкі больш за год назад дапаможніку «БУНТ. Падручнік для актывіста», а таксама размешчаны на нашым сайце http://www.buntby.com

    спадзяюся, у будучым у нас не будзе падобнага кшталту канцэптуальных непаразуменняў.

  7. Некалькі талкова намаляваных трафарэтаў з нармальнымі лозунгамі у людных месцах заменяць сотню стыкераў.

  8. АРТ ТЭЭЭЭЭРРРРОООООООРРРРРРРРРРРРР!!!!!!!!!!!!!!!!!
    Дауно выкарыстоуваю графiтi як сродак барадзьбы з шэрай паусядзеннасцю!!!!!!!!!!

  9. Канешне я ўсё зразумею(вайна ды ўсялякае такое), але калі б на маім доме намалявалі што-небудзь мне б гэта не спадабалася(асабліва графіці намалёваныя без трафарэту, ад рукі).

Добавить комментарий для Sof Отменить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Введите капчу. *