Стихийный митинг рабочих на Барановическом мясокомбинате

На Баранавіцкім мясакамбінаце прайшоў стыхійны мітынг супраць закрыцьця цэхаў і масавага звальненьня людзей.

Днямі там згубілі працу каля 40 чалавек з кансэрвавага цэху. Такі ж лёс пагражае яшчэ сотні работнікаў камбінату.

Колькасьць працоўных дзён на мясакамбінаце складае ад 7 да 10 на месяц. Стыхійны мітынг людзі правялі, калі даведаліся пра поўнае закрыцьцё кансэрвавага цэху. Зараз яны асьцерагаюцца аналягічнага лёсу для сябе, гаворыць адна з работніц, Вольга Геніюш:

«Я кажу ад імя калектыву цэху, што нас хвалюе праблема страты працы. Нам увесь час абяцаюць, што будзе

ўсё добра, што будзе рэканструкцыя, што мы рухаемся, а насамрэч мы стаім на месцы. Мы жывем у абяцанках, а працы ў нас няма. Мэр горада Дзячкоўскі, які ў нас быў, мы ад яго нічога не пачулі».

Прадпрыемства было далучанае да Бярозаўскага мясакамбінату, нібыта з мэтай рэканструкцыі і мадэрнізацыі. Аднак гэта перайшло ў згортваньне вытворчасьці і звальненьне працоўных, бальшыня зь якіх — жанчыны, кажа яшчэ адна работніца прадпрыемства Ала Зайко:

«Я адна выхоўваю дзіця. Заробак за студзень 184 тысячы, як пражыць? Працаваць на камбінаце пачала з 18 гадоў, зараз мне — 37 і вось куды ісьці? Няма куды ісьці. І нас шмат такіх. Хто працуе ў забойным цэху — ва ўсіх такое становішча».

Пісьмовыя звароты калектыў камбінату накіроўваў у канцэрн, у адміністрацыю Берасьцейскай вобласьці, прэзыдэнцкую адміністрацыю, аднак адказу ніадкуль не атрымалі. Дырэктар Бярозаўскага мясакамбінату Уладзімер Жуковіч падзеі на падпарадкаваным прадпрыемстве пракамэнтаваць таксама адмовіўся.

По информации Радыё Свабода.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Solve : *
17 × 15 =