Лукашэнка паабяцаў змягчэнне кантрактнай сістэмы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі аб аптымізацыі парадку дзеяння ў краіне кантрактнай сістэмы найму. Аб гэтым ішла размова сёння на рабочай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком ФПБ Леанідам Козікам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідэра.

У выпадках, калі чалавек працуе добрасумленна, не парушаючы працоўнай дысцыпліны і актыўна ўдзельнічаючы ў жыцці калектыву, мэтазгодна прадаставіць яму права працаваць далей на кантрактнай аснове або перайсці на бестэрміновы працоўны дагавор.

У размове з Леанідам Козікам Прэзідэнт Беларусі папрасіў старшыню ФПБ далажыць аб выніках дзесяці гадоў функцыянавання кантрактнай сістэмы ў Беларусі. Прафсаюзны лідэр паведаміў пра адпаведны маніторынг, праведзены прафсаюзамі. Паводле яго даных, сёння ў Беларусі больш як 30 працэнтаў кантрактаў заключаюцца на тэрмін большы за 3 гады, 35 працэнтаў — да 5 гадоў.

На сустрэчы кіраўнік дзяржавы адзначыў поспехі, якіх дабілася ФПБ па аптымізацыі кантрактнай сістэмы ў краіне. Напрыклад, у свой час прафсаюзы ўнеслі прапанову, каб жанчыне, якая мае дзіця і знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску, кантракт прадаўжаўся не менш як да дасягнення дзіцем пяцігадовага ўзросту, а таксама аб тым, каб з пенсіянерамі кантракт заключаўся не менш як за тры гады да іх выхаду на пенсію. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў неабходнасць рухацца далей у гэтым працэсе.

Крыніца

Нагадаем, увядзенне прымусовай кантрактнай сістэмы стала аднім з наібольш жорсткіх законаў, накіраваных на пагаршэнне становічшча працоўных у Беларусі. Кантракт (тэрміновы трудавы дагавор) можна заключыць не менш, чым на год, а скасавць яго можна толькі на выгадных для наймальніка ўмовах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Введите капчу. *