Мянты на службе бiзнэсу

Гаспадыня прыватнага унітарнага гандлёвага прадпрыемства “Ангара+” захацела спагнаць з сваіх работнікаў недастачу ў 8,5 млн. З гэтай недастачай работнікі не пагадзіліся. Бо, па словах былога прадаўца Ганны Пашкавец, гаспадыня ўвесь час брала шмат прадуктаў, у тым ліку і дарагіх, і ніколі не разлічвалася. На дапамогу гаспадыні прыйшла міліцыя. Ганна Пашкавец была вызвана ў АБЭЗ Маскоўскага раёна па тэлефону:

«Супрацоўнік АБЭЗ Сяргей Круглей размаўляў са мною ў вельмі грубай і абразлівай форме. Гаварыў, калі я не пайду супраць сваіх калегаў, то ён мне зробіць так, што я на працу ў далейшым больш не ўладкуюся, што дзіця я буду нараджаць у турме і даў мне падпісаць дакумент супраць адной з прадаўцоў, што нібыта яна гаварыла мне, каб я на інвентарызацыі дапісвала неіснуючы тавар. Я была не згодна з гэтым дакументам, тады пагрозы ўзмацніліся. Круглей сказаў, што пасадзіць мяне на трое сутак у камеру, а потым я апынуся ў турме. Я хацела зысці, але Круглей не адпускаў мяне з кабінета, пакуль я не падпісала гэты дакумент.»Юрыст-праваабаронца Уладзімір Малей лічыць што нованароджаныя прыватныя прадпрымальнікі такім чынам хочуць абагаціцца за кошт гэтых маладых работнікаў, якіх яны прымаюць на працу:

«Самі ствараюць недастачу і за кошт гэтых работніц, што маюць мізэрныя заробкі, хочуць іх пагасіць,- гаворыць Малей.»

Крынiца

Як раней казалi анархiсты: дзяржава — гэта кругавая парука вайскоўца, бюракрата, буржуа i святара. Як бачым, сёння нiчога не змянiлася: уласнiкi рабуюць людзей, а мянты бароняць уласнiкаў, здаецца, не за дзякуй.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Введите капчу. *