Пачалося будаўніцтва завода па ацынкаванні жалеза

Негледзячы на шматлікія пратэсты насельніцтва распачалося будаўніцтва завода гарачага ацынкавання жалеза ў вёсцы Даліна Лідскага раёна.

Паводле планаў, шкодная вытворчасць павінна быць пабудавана да канца 2011 года. Жыхары вёскі Даліна неаднаразова звярталіся да ўладаў краіны з прапановай пераглядзець планы па будаўніцтве завода з мэтай адсоўвання вытворчасці на бяспечную адлегласць ад населенага пункта, аднак пратэсты людзей засталіся непачутымі:

– Чаму не разглядаліся альтэрнатыўныя пляцоўкі пад гэтую пабудову? Навошта былі грамадскія слуханні ды разнастайныя экспертызы Нацыянальнай акадэміі навук, калі адзін губернатар Гродзенскай вобласці яшчэ ў 2008 годзе пасля прыезду ў раён Даліны «на вока» вызначыў, што санітарна-ахоўная зона адпавядае патрабаванням ды ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе не патрабуецца. А што з міжнароднай Орхускай канвенцыяй, якую падпісала Беларусь, а што з меркаваннем людзей, якія жывуць у непасрэдным суседстве будучага завода?

Завод па ацынкаванні жалеза будуецца на ўскрайку Ліды, у непасрэднай блізкасці ад густанаселенага мікрараёна, у якім акрамя дзясяткаў дамоў знаходзіцца некалькі сярэднеадукацыйных і дашкольных установаў.

Источник.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Solve : *
5 + 18 =