Сколько стоят «народные избранники»?


Штодня на аднаго дэпутата дзяржава траціць 1 мільён рублёў. Усяго ж сёлета на дзейнасць дэпутатаў і сенатараў з бюджэту выдзяляецца звыш 64 мільярдаў рублёў.

У бюджэце краіны на 2012 год Еўрарадыё знайшло, колькі грошай сёлета пойдзе на Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Сума не маленькая — 64 мільярды 81 мільён рублёў. Дэпутатаў у нас 110, сенатараў — 68. На кожнага з іх прыпадае па 360 мільёнаў у год альбо па 1 мільёне ў дзень з гэтых закладзеных у бюджэт мільярдаў.

«На што штодня траціцца гэты “дэпутацкі” мільён?» — цікавіцца Еўрарадыё ў дэпутата Валянціны Леаненкі. Але яна прызнаецца, што пры вывучэнні бюджэту ўвагу найперш звяртала на тое, колькі грошай ідзе на сацыяльныя патрэбы.

Валянціна Леаненка: “Вось гэты артыкул… неяк ён па-за маёй увагай прайшоў. Што тычыцца ўтрымання дэпутатаў — неяк я не звяртала на гэта ўвагі, таму я нават ніяк не магу пракаментаваць: куды ідзе, як ідзе — гэта зараз могуць быць толькі мае здагадкі”.

Кіраўнік упраўлення інфармацыйна-аналітычнай працы Палаты прадстаўнікоў Мікалай Ліс, пачуўшы ад Еўрарадыё тое ж пытанне, разгубіўся.

Мікалай Ліс: “Вы ведаеце, гэта ўсё: і будынак, і астатняе… Я не ведаю нічога па гэтым пытанні — гэта фінансы…”

У бухгалтэрыі Палаты прадстаўнікоў увогуле адмовіліся размаўляць з журналістамі без дазволу не менш як спікера.

І толькі старшыня камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі Алег Вялічка паспрабаваў падлічыць разам з карэспандэнтам Еўрарадыё, на што ідуць гэтыя грошы. Пачалі з дэпутацкага заробку.

Алег Вялічка: “Ну, заробак, калі палічыць: дэпутатаў 110 і, па-мойму, чалавек 170 супрацоўнікаў сакратарыята — атрымліваецца, прыблізна, 300. Калі памножыць на нейкі сярэдні заробак, мільёны 4-5 у сярэднім, то вось вам ужо палова той сумы, пра якую вы кажыце. Гэты заробак жадае быць значна лепшым — нават 5 мільёнаў няма”.

У народного избранника проблемы с математикой, если 300 работников умножить на 5 миллионов, получается 1,5 миллиарда, что составляет около 2% от общей суммы в 64 миллиарда рублей — прим. РД

Працягваючы падлікі, называе іншыя артыкулы, на што ідзе штодзённы дэпутацкі мільён з бюджэту-2012.

Алег Вялічка: “Камандзіровачныя — таксама самыя значныя выдаткі. А што больш? Ну, нейкія ж яшчэ выдаткі ёсць. Набыццё нейкага там стала, крэсла, яшчэ нечага — як у любой установе. На ўтрыманне будынка, на набыццё нейкага абсталявання. Хаця на гэта, я ведаю, не так і шмат выдзяляецца. Ніхто тут не шыкуе, паверце мне! Нармальныя ўмовы, але залатых унітазаў няма”.

І народныя абраннікі хочуць яшчэ больш павялічыць расходы на сваё ўтрыманне. Яны ўжо прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб унясенні зменаў у закон «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, сябра Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу». Там прадугледжваецца стварэнне адмысловага дэпутацкага фонда. З якога, да прыкладу, будуць кампенсавацца выдаткі на камандзіроўкі для памочнікаў дэпутатаў.

Источник.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Введите капчу. *