БНП як і ФПБ не здольныя абараняць працоўных. Зволены лідэр незалежнага праўсаюзу «Граніта»

Вадзiцеля БелАЗа Алега Стахаевіча зволілі за тое, што яго на паўгода пазбавілі правоў пасля таго, як ён не прапусціў пешахода на пераходзе. Такім чынам, на думку кіраўніцтва мікашевічскага прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменя «Граніт», ён не можа выконваць свае службовыя абавязкі.

Аднак самім рабочым ясна, што Алег Стахаевіч зволены за тое, што стаў ініцыятарам стварэння на прадпрыемстве суполкі Беларускага незалежнага праўсаюза.

Па словах Аляксандра Ярашука, звальненне актывіста абсалютна незаконна, бо кіраўніцтва «Граніту» абавязана было даць яму магчымасць часова папрацаваць на іншай вытворчасці. Ён ужо звязаўся з выконваючым абавязкі дырэктара прадпрыемства Эдуардам Гаўрiлковым, а таксама паабяцаў звярнуцца ў Генпракуратуру.

Як паведаміў Ярашук, зараз адстойванне працоўных правоў Алега Стахаевiча і рэгістрацыя на «Граніце» ячэйкі незалежнага прафсаюза — справа гонару для БКДП.

Раней ён ужо паведамляў ў прэсу пра гатоўнасць ініцыяваць праз партнёраў у незалежных еўрапейскіх праўсаюзах арганізацыю байкоту беларускіх тавараў ў ЕС.
Крынiца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Solve : *
23 − 11 =