Брэст: неафашысты пад прыкрыццём міліцыі зладзілі аблаву на антыфашыстаў


18 лютага ў брэсцкім клубе «Партал» адбылася бойка антыфашыстаў з нацы-хуліганамі «Дынама Брэста» з футбольнай групоўкі «Без Мазгоў».

Некалькі антыфашыстаў святкавалі там дзень нараджэння. У клуб ўварваліся каля 25 нацыстаў з групоўкі «Без Мазгоў» і падыйшлі да хлопцаў са словамі: «Адсюль вы не выйдзеце». Хлопцы патэлефанавалі сваім знаёмым, каб тыя іх забралі. І калі іх сябры пад’ехалі, паспрабавалі выйсці на вуліцу. Нацысты напалі на іх каля выхаду з клуба.

Ўзначальвалі напад такія добра вядомыя асобы як Гардоўскi Антон са сваім братам. Яны праходзяць у якасьці падазраваных па яшчэ не завершанай справе, калі ў раёне Рэчыца парэзалі двух мужчын.

Матэрыял па тэме:

http://www.zarya.by/news/society/6935.html;
http://charter97.org/ru/news/2011/10/29/44158/;
http://charter97.org/ru/news/2011/11/15/44700/;
http://bk-brest.by/ru/102/society/2750/

Неўзабаве, пасля пачатку бойкі, з’явілася міліцыя і паспрабавала схапіць некалькіх антыфашыстаў. У дадзенай сітуацыі ўсё можна растлумачыць, што правапарушальныя ворганы не разабраліся адразу ў тым, што здарылася. Антыфашысты, знаходзячыся ўжо на вуліцы, паспрабавалі растлумачыць, што адбылося. У адказ толькі крыкі: «Не падыходзьце», а далей рушылі ўслед зусім неадэкватныя дзеянні з боку правапарушальных ворганаў. Яны залілі хлопцаў газам. Я разумею, што супрацоўнікі міліцыі спалохаліся, калі іх чацвёра, а з двух бакоў знаходзіцца, увогуле, каля 40 маладых людзей. Але перадумоў да такога развіцця не было. Да таго ж усе ажыццяўлялася пад агульны смех нацыстаў, на якіх нашыя «доблесныя» ворганы не звярталі а ніякай увагі.

Па прыездзе яшчэ некалькіх нарадаў міліцыя адчула сябе ўпэўнена і … тут, пачалося, ужо зусім няўяўнае. Восем супрацоўнікаў міліцыі сталі ў шэраг з дубінкамі на перавагу. У наступны шэраг пастроіліся нацысты. І далей ажыцявiўся напад на антыфашыстаў. Каго даганялі, валілі ў снег і білі дубінкамі.

У выніку затрымана 10 антыфашыстаў, якіх адвезлі ў Ленінскае РАУС. Ва ўсіх затрыманых прысутнічаюць сляды збіцця. Гаўрылюк Сяргея нават прыйшлося шпіталізаваць, бо яму стала дрэнна ад нанесеных траўмаў. Затым яго зноў вярнулі ў пастарунак. Пасля відэа і фота здымкі шасцярых дзяцей адпусцілі, а на чацвярых завялі адміністрацыйную справу 17/01 — дробнае хуліганства. Хлопцы сядзяць цяпер на ІЧУ да панядзелка, чакаюць суду.

Падобнае цеснае супрацоўніцтва брэсцкай міліцыі з мясцовымі нацыстамі адбываецца не ў першы раз. Падобная сітуацыя адбылася 10 мая 2008 года (http://belarus.indymedia.org/13255; http://www.charter97.org/ru/news/2008/5/23/6782/). Тады публіка прыйшла на канцэрт у парк 1 Мая была атакаваная усё тымі ж футбольнымі хуліганамі нацыстамі з Без мазгоў. У выніку пацярпелі ні ў чым не вінаватыя гледачы. Якіх затым затрымалі ў колькасці 40 чалавек. Ёсць відэа з таго канцэрта, на якім выразна відаць як нацыст збівае аднаго хлопца, а міліцыянт яго затуляе і не дае iх разьвесьці побач стаячым людзям, якія паказваюць на проціпраўнасць таго, што адбываецца. Усе матэрыялы па гэтай справе былі накіраваныя ў «правапарушальныя» ворганы, але ні якіх далейшых дзеянняў на гэта ажыццёўлена не было.

Так што ў горадзе героі Брэсце нацысты сябе вельмі ўпэўнена адчуваюць. Увесь час нападаюць на мірных грамадзян. А каго ім баяцца? Маючы такое прыкрыццё.

Крынiца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Solve : *
16 + 26 =