15-гадовы пустэльнік

Сваю маму са святам вясны Дзяніс не павіншуе. Ён яе амаль не памятае. І не ведае, дзе яна цяпер. Бацькоўскіх правоў жанчыну пазбавілі сем гадоў таму. Домам для васьмігадовага пінчука спачатку стаў сацыяльны прытулак, затым дзіця глядзелі, але не справіліся з абавязкамі апекуноў дзядуля з бабуляй.

Далейшае выхаванне хлопчыка дзяржава па чарзе давярала Быценскаму дзетдому, Магілёўскай спецшколе, Ястрамбельскаму дзіцячаму дому, Пінскайшколе-інтэрнату, тры тыдні таму адказная эстафета перайшла да дзіцячай выхаваўчай калоніі. Тут, у закрытай установе, цяпер ужо15-гадовамупадлетку трэба будзе правесці паўтара года.

Кайданкі на яго надзелі адразу пасля абвяшчэння судом абвінаваўчага прысуду. І ён да такога этапу ў сваім жыцці быў маральна гатовы.

За плячыма асуджанага 3 ўцёкаў сашколы-інтэрнатаі дзясятак крадзяжоў з дамоў, якія будуюцца, гаражоў і садовых таварыстваў…

Жыць у Пінску, кажуць педагогішколы-інтэрната, Дзяніс першапачаткова не хацеў. У вёсцы ён адчуваў сябе камфортней, улетку збіраў ягады ў лесе і здаваў нарыхтоўшчыкам, меў карысны занятак і сумленна заробленыя грошы.

У горадзе дзяцінства сацыяльнага сірату чакала абмежаванне ў перамяшчэнні і кантроль з боку выхавальнікаў. І ад такой перспектывы дзевяцікласнік збег літаральна на другі дзень пасля прыезду.

Жыў у будане і закінутых гаражах, заробленыя на зборы ягад грошы траціў на прадукты харчавання. Толькі праз два з паловай тыдні аднакласнікі знайшлі яго і сілай прывялі ў інтэрнат. Кантроль за ўцекачом узмацнілі, але праз тры тыдні той зноў сышоў не развітаўшыся.

«Залаты запас» да таго часу ў яго скончыўся, хлеб давялося здабываць. Падлетак пранікаў у гаражы і недабудаваныя дамы, выкрадаў электраінструмент і прапаноўваў яго першым сустрэчным. І яны куплялі, не пытаючыся ў хлапчука, адкуль тавар.

Поўная рызыкі свабода працягвалася роўна тыдзень. Непаўналетняга затрымала міліцыя і, аформіўшы дакументальна яго супрацьзаконныя прыгоды, вярнула ў Пінскуюшколу-інтэрнат. Там уцекача памылі, накармілі, выдалі новую вопратку і часова змясцілі ў ізалятар.

Пагаварыць адкрыта не паспелі. Менш чым праз суткі ён зноў збег, умудрыўшыся абломкам сталовай лыжкі адкрыць акно ў ізалятары.

Шукалі Дзяніса 40 дзён і не знаходзілі.

А ён трымаўся далей ад горада, абраўшы для жыхарства лясны масіў недалёка ад вёскі Бердуны. Выкраў на адной з дач рыдлёўку, сякеру, іншы працоўны інструмент і збудаваў сабе жыллё: добра замаскаваны схоў памерам 2,5 на 1,5 м і глыбінёй 1 м 70 см. Лішні пясок раскідаў па баках, зверху зямлянку засыпаў лістотай. Вузкі, нібы лісіная нара, лаз закрывала старая куртка.

Ежу гатаваў на газавай пліце, яе разам з50-літровымбалонам малалетні пустэльнік пазычыў ў дачным доміку. Каб даставіць нялёгкі груз да месца жыхарства, там жа здабыў і ровар. Яго потым выкралі. На адной з дач падлетак прыхапіў спальны мяшок, на другой — посуд, на трэцяй — ліхтарык і старэнькі радыёпрымач, на чацвёртай — рэпрадукцыю абраза Найсвяцейшай Багародзіцы з Дзіцяткам. Ён прымацаваў яе над сваім «ложкам са старога адзення проста на земляной падлозе.

Словам, мінімальныя ўмовы для самастойнага жыцця Дзяніс сабе стварыў. Побач з ім заўсёды знаходзіўся верны сябар — сабака Джэсі, якога падлетак знайшоў галодным на аўтобусным прыпынку і прытуліў. Так яны і жылі ўдваіх. Не хапала толькі ежы, і гаспадару даводзілася здабываць яе ў садовых таварыствах. Як выказаўся ў судзе адзін з пацярпелых, гэта быў злодзей з душой. Шкло ён не разбіваў, а акуратна даставаў з рамы, лішняга не браў.

Дзяніс ведаў, што рана ці позна яго знойдуць. І калі ў лесе з’явіліся супрацоўнікі міліцыі, сам выйшаў ім насустрач.

Бруднага і абадранага падлетка змясцілі на абследаванне ў псіхлякарню. Дактары сказалі, што пацыент здольны адказваць за свае ўчынкі.

Пазней аказалася, што ён умее і слова трымаць. Ушколе-інтэрнаце, дзе абвінавачаны знаходзіўся да суда, адміністрацыя прапанавала яму да мінімуму знізіць кантроль у абмен на абяцанне, што не збяжыць. І падлетак пагадзіўся. Умовы вуснай дамовы выконваліся. Дзяніс акуратна наведваў заняткі, выконваў хатнія заданні, дысцыпліну не парушаў.

— Разумны хлопчык, — кажа пра яго намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Пінскайшколы-інтэрнатаАлена Кандрацюк. — І не па гадах самастойны.

Сам сабе вопратку папраўляў, хоць у нас у інтэрнаце швачка ёсць, школьную мэблю рамантаваў. Марыць стаць цесляром. Напярэдадні суда ён сядзеў у мяне ў кабінеце іпа-даросламуразважаў пра тое, у якіх умовах адбывае пакаранне былы прэм’ер-міністрУкраіны Юлія Цімашэнка. Нікога з нашых выхаванцаў гэтае пытанне ніколі не цікавіла.

Большасць пацярпелых, даведаўшыся пра абставіны жыцця абвінавачанага, адмовіліся ад матэрыяльных і маральных прэтэнзій да яго і прасілі суд строга не караць хлопца. Яны былі адзінымі, хто ўслых яму шчыра паспачуваў.

Праз паўтара года Дзяніс вернецца ў Пінскуюшколу-інтэрнат. Тут падлетка ўжо добра ведаюць. Вось толькі ці атрымаецца з ім пасля калоніі знайсці агульную мову — вялікае пытанне.

UPD

Аповед уласнага карэспандэнта «Вячэрняга Брэста» Паўла Куніцкага пра15-гадовагападлетка, які ўцёк з сашколы-інтэрнатаі 40 дзён пражыў у зямлянцы, выклікаў у беларускім грамадстве велізарны рэзананс. Людзі неабыякавыя да лёсу хлопчыка і заклікаюць рэдакцыю «Вячэрні Брэст» і адно аднаго дапамагчы яму пазбегнуць дзіцячай выхаваўчай калоніі.

Кінуты кліч сабраць грошы і пакрыць пацярпелым матэрыяльную шкоду,

пасля чаго звярнуцца да прэзідэнта краіны з калектыўнай просьбай аб памілаванні падлетка. Вельмі шмат хто гатовы хоць заўтра ўнесці ўклад у добрую справу.

Паведамляем чытачам, што звяртацца да прэзідэнта пакуль няма неабходнасці. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу. Адвакат хлопчыка падаў касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд. Дата разгляду касацыі яшчэ не вядомая. Час сабраць грошы і пакрыць за падлетка матэрыяльную шкоду (ён складае каля чатырох мільёнаў рублёў) у нас ёсць. Уключаныя ў матэрыялы крымінальнай справы распіскі пацярпелых аб кампенсацыі ім шкоды могуць быць улічаныя судом як акалічнасць, што змякчае віну падлетка.

Грашовыя сродкі неабходна накіроўваць паштовым пераводам па адрасе: 225710, Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Янішчыц, 22 кв.8. Куніцкаму Паўлу Іванавічу.

 

Дарэчы, галоўнага персанажа гэтай гісторыі завуць зусім не Дзяніс. Паколькі ён непаўналетні і прысуд не ўступіў у законную сілу, нельга называць яго сапраўднае імя. Яно стане вядомае пазней, калі гісторыя атрымае больш шчаслівы канец. Спадзяемся, так яно і будзе.

Крынiца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Введите капчу. *