Мiнiстр Тозiк прапаноўвае абiраць грамадзян платай 5 тысяч рублёў за наведванне паліклінікі

Такую прапанову вiцэ-прэм’ер Анатоль Тозiк агучыў на выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя.

— Вы кажаце, што трэба штосьці рабіць з чэргамі ў паліклініках. У нас у сярэднім на аднаго жыхара прыпадае больш як 13 наведванняў паліклінік за год, а ў суседніх краінах зусім іншая статыстыка — 6 ці 6,5 наведвання на аднаго жыхара, — цытуе А.Тозiка газета «Звязда». — Давайце ўвядзем плату ў памеры 5 тысяч рублёў за наведванне паліклінікі. Нават калі памножыць 5 тысяч рублёў на сярэдні паказчык па колькасці наведванняў, то за год выйдзе невялікая сума. Затое кагосьці нават такая сімвалічная плата, магчыма, прымусіць задумацца: а ці сапраўды трэба звяртацца ў паліклініку?

Гэтай прапановай, пiша «Звязда», вiцэ-прэм’ер сарваў сапраўдныя авацыі залы.

Анатоль Тозiк таксама выказаў сваё меркаванне наконт матэрыяльнага стымулявання медыкаў:
— Заробкі ўрача павінны залежаць ад таго, колькі пацыентаў жадаюць у яго абслугоўвацца. Як няма двух аднолькавых спецыялістаў, так і не павінна быць і двух аднолькавых заробкаў. У бягучым годзе трэба максімум увагі ўдзяліць абмулаторна-паліклінічнаму звяну і ўчастковым ўрачам: я маю на ўвазе і іх заробкі, і статус, і ўмовы працы, і працоўныя месцы. Давайце больш інтэнсіўна развіваць інстытут памочніка ўрача. У Еўропе даволі актыўна выкарыстоўваецца кансультаванне пацыентаў па тэлефоне. Чаму б нам не пазычыць такую практыку? Тым больш што з гэтай задачай цалкам можа справіцца і сярэдні медыцынскі персанал. Трэба ўзнімаць статус і аўтарытэт сярэдняга медыцынскага персаналу.

Крынiца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Solve : *
16 − 3 =