Смалявіцкія дачнікі супраць кітайцаў

Будаўніцтва беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку ў Смалявіцкім раёне, непадалёку ад аэрапорта «Мінск-2», выклікала хвалю пратэстаў сярод дачнікаў.
Уладальнікі дачных «сотак» бачаць у гэтым праекце пагрозу спакойнаму жыццю на абжытых месцах. Яны баяцца, што іх надзелы трапяць у зону адсялення. Ды і перспектыва суседства с прамысловым гігантам і шматтысячнай «арміяй» кітайцаў, якія нібыта будуць працаваць у індустрыяльным парку, іх не радуе.

Васіль Казлоўскі – адзін з такіх дачнікаў. Індустрыяльны парк пакрэмсаў жыццёвыя планы мужчыны. Ці не ператворыць нашэсце кітайскага бізнэсу ягоны дом, дзе збіраецца вялікая сям’я — двое дзяцей, чацвёра ўнукаў — у раскіданае гняздо?

Рэпартаж са Смалявіцкага раёна:

Крынiца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Solve : *
26 ⁄ 13 =