Заробак яшчэ адных Лукашэнаўскiх «дармаедаў — хакеiстаў» у некалькi разоў вышэй чым у працавiтага народу

Заробак высокакваліфікаванага лётчыка са стажам амаль дацягвае да заробку звычайнага хакеіста.

Хакеіст мінскага «Дынама» атрымоўвае ў сярэднім 22,3 тысячы долараў за месяц, ці больш за 250 тысяч долараў за год. Хто пераплюне па заробках?

Як даведалася Еўрарадыё, самыя дасведчаныя і кваліфікаваныя лётчыкі зарабляюць… каля 50 мільёнаў рублёў за 80-90 лётных гадзін. Гэта 5,6-5,8 тысячы долараў!

«Вядома, не ўсе атрымліваюць 50 мільёнаў. Калі многа адпрацаваных гадзін, спецыяліст дасведчаны, то ён можа атрымаць 50 мільёнаў, — гаворыць галоўны эканаміст нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» Віктар Лук’яненка. — Пасля адтоку ў Расію, дзе лётчык такой самай прафесійнай катэгорыі атрымлівае 10 тысяч долараў, мы паднялі заробкі, і зараз сапраўды лётчык атрымлівае 50 мільёнаў за 80-90 лётных гадзін”.

А вось у бортправаднікоў авіякампаніі паводле нашых дадзеных заробкі каля 4-5 мільёнаў. Выходзіць, што адны з самых высокааплатных спецыялістаў — лётчыкі. Яны зарабляюць амаль што на ўзроўні хакеістаў звычайных клубаў.

Згодна з дадзенымі Белстата праграмісты — найбольш высокааплатныя спецыялісты ў краіне: сярэдні іх заробак за 2011 год — 1000 долараў. А ў рэйтынгу Еўрарадыё яны толькі на трэцім месцы з сярэднім заробкам у 1,5 — 2 тысячы долараў. Вядома, гаворка ідзе пра самых крутых. Як адзначаюць шматлікія праграмісты, заробак вар’юецца ад 600 долараў да 3 тысяч умоўных.

У спісе багацеяў Белстату шахцёры ідуць побач з нафтаздабытчыкамі. Як даведалася Еўрарадыё, сярэдняя зарплата на прадпрыемстве — 6 мільёнаў рублёў. Гэта каля 715 долараў.

«Апошняе, што я чуў, — гэта 6 мільёнаў, — кажа намеснік генеральнага дырэктара па рэжыме ААТ “Нафтан” Васіль Булаты. Але ёсць работнікі, якія і 1,5 мільёна атрымліваюць”.

Прыкладна такія ж заробкі ў шахцёраў салігорскага «Беларуськалія» — дакладную лічбу ў адміністрацыі прадпрыемства агучыць адмаўляюцца. Паводле дадзеных Белстата, сярэдні заробак шахцёраў «Беларуськалія» за 2011 год — 6 мільёнаў рублёў.

А вось служачыя галоўнага банка краіны зарабляюць пакуль што менш за 500 долараў.

“Пакуль не дасягнулі 500 долараў”, — сказалі ў прэс-службе Нацбанку. Не канкурэнты хакеістам.

Крынiца.

Глядзi яшчэ цiкавыя спасылкi па тэме:

Ледовые дворцы — катастрофа для бюджета

Солигорск: социальные объекты на службе большого бизнеса

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Solve : *
27 − 18 =