Беларускі анархіст і палітычны бежанец Дзмітрый Дубоўскі распавёў пра сваё нелегальнае жыццё ў Расii

Беларускі анархіст і палітычны бежанец Дзмітрый Дубоўскі напярэдадні свайго дня нараджэння падрыхтаваў чарговае пасланне да змагароў з сістэмай і прадаставіў для азнакамлення свой артыкул. Працяг будзе апублікаваны ў новым нумары анархісцкага часопіса «Чёрное Знамя» ды на нашым сайце.

29 ліпеня Дзмітрыю спаўняецца 26 гадоў, ужо каля двух апошніх год ён правёў у нелегальных умовах за мяжой Беларусі. Жадаем Дзмітрыю не губляць сіл і упэўненасці ў шчаслівым зыходзе нашай барацьбы і хутчэйшага вяртання на вызваленую ад тыраніі і эксплуататараў Радзіму! Рэвалюцыйнае Дзеянне

Артыкул дасланы на беларускай мове

Дзмітрый Дубоўскі, лета 2012

Жыццё на чужыне стварае свае аб’ектыўныя сітуацыі, згодна з якімі намячаецца адрозненне пазіцый некалі уласцівых вам як звычайнаму ўдзельніку анархісцкага руху, з тымі, калі ты ўжо з’яўляешся паліт.бежанцам жорстка прыгнечаным дзяржавай. Нелегальныя умовы жыцця аўтаматычна запатрабуюць ад вас упарадкаваць свае паводзіны і станаўленне да ўсіх вашых мінулых прыхільнасцей, пачуццям, справам і многаму іншаму уласціваму вам на Радзіме.

Улічваючы, што галоўным матывам, які змушае анарха-актывіста эміграваць з краіны свайго знаходжання, з’яўляецца намер усімі праўдамі і няпраўдамі застацца на волі, я распавяду аб найбольш значных асаблівасцях майго нелегальнага знаходжання ў Расіі і аб той мінімальнай сацыяльнай дыстанцыі якую ў мэтах бяспекі варта вытрымліваць . Канешне патрэбна б было яшчэ разабраць і некаторы прыватны бок жыццядзейнасці, бо немагчыма цалкам адасобіцца ад грамадскіх сфер і ўзаемаадносін з іншымі людзьмі. Я б нават сказаў, у выпадаку, калі і ў Расеі разгарнуцца такія ж татальныя рэпрэсіі ў дачыненні да анархісцкага руху як у нас у Беларусі, узаемадзеянне з радавымі грамадзянамі ў канцы канцоў можа стацца вам адзіным шанцам для вашага выратавання на чужыне. На вялікі жаль, але праз актывісцкую сетцу сучаснага анарха-руху вас рана ці позна могуць вылічыць. Таму асноўнай мэтай анарха-эмігранта які прыбыў у Расію, аўтаматычна становіцца здабыць максімальна бяспечны прытулак, не звязаны з актывісцскім ассяродзем.

Да часу напісання дадзеннага матэрыялу я ўжо практычна цалкам адаптаваўся і досыць паспяхова інтэграваўся ў грамадства, асвоіў тонкасці паводзін палітычнага эмігранта і ўзяў на ўзбраенне разнастайныя правілы, якія дазваляюць у нелегальных умовах выкарыстоўваць уласны патэнцыял, захоўваць прысутнасць духу, а таксама клапаціцца аб уласным здароўе. Тым ня менш, збавенне ад псіхалагічнага дыскамфорту і паражэнчага настрою, здабыццё ўпэўненасці ў сабе, атрыманне магчымасцяў для нармальнага жыцця, прыйшлі не адразу і зусім нялёгка. Мая адаптацыя праходзіла ў цяжкіх і часам зневажальных умовах чужыны, раз-пораз пакідаючых мяне сам-насам з той бездапаможнасцю, у якой часам аказваюцца нязручныя для дзяржавы людзі (бездапаможнасць людзей часта абумоўлена няздольнасцю дзяржаўнага апарату выконваць правы гэтых людзей, бо ўсе правы на годнае жыццё дзяржава разгрупавала ўнутры свайго ўрада). Вырашаць пастаўленыя мною задачы стала яшчэ складаней пасля афіцыйнага абвяшчэння мяне ў вышук, з-за чаго першы год майго знаходжання ў Расіі быў зведзены толькі да фізічнага выжывання ў сукупнасці з рознага роду непрыемнымі нечаканасцямі, складанасцямі ды іншымі сюрпрызамі.

Нягледзячы на лёгкасць маіх успамінаў аб тых падзеях што адбываліся са мной два гады таму, моманты, якія выпалі ў той, самы складаны перыяд выклікалі ўва мне: непрыемны холад, дрыжыкі ў сэрцы і іншыя перажыванні. Я апісваю ў дадзеным матэрыяле асноўныя арыенціры, якімі мне давялося кіравацца і на якія па магчымасці варта абапірацца ўсім тым хто апынуўся пад прагнётам дзяржавы і вымушан з’ехаць з Беларусі ў Расію. Спадзяюся, мой досвед і тыя атрыманыя веды ў вобласці ўсяго, што звязана з практыкай і магчымасцямі нелегальнага і паўлегальна знаходжання беларускіх анархістаў у Расіі і мноства іншых карысных рэчаў дапамогуць застацца на волі ўсім паплечнікам па барацьбе, якіх дзяржаўная ўлада мае намер схаваць за турэмныя краты.

Час прыйшоў, пакуючы чамадан. Мой ад’езд з краіны хоць і быў змушанай з’явай, але адбываўся спантанна, у сувязі з чым у мяне не заставалася часу і магчымасцяў грунтоўна і істотна падрыхтавацца да ад’езду. Каб зарыентавацца і вызначыцца ў гэтакай крытычнай сітуацыі, у якім жа кірунку рухацца асабліва разважаць не давялося. Выбар адразу паў на Расею, бо трапіць у РФ для беларуса найбольш проста. Да таго ж на руку мне былі два вельмі адчувальных факта: гэта бязвізавы рэжым і адсутнасць моўнага бар’ера. Тым не менш, не маючы вопыту паездак за мяжу, а таксама ўлічваючы цеснае супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх спецслужбаў, маё знаходжанне ў Расіі адразу ж звялося да прынцыпу «выжыць любой цаной»!

І вось, калі рашэнне было прынята, я адразу ж згроб усе існуючыя ў сябе грошы, абнаявіў з карткі свой невялічкі заробак, у выніку атрымалася на кішэні 200 у.а. і 600 тыс. беларускіх рублёў. Зачын вядома, мізэрны, з уліку таго з якімі цяжкасцямі мелася быць сутыкнуцца, але якую-небудзь большую суму мне, простаму працаўніку ў стабільнай і квітнеючай дзяржаве, мець не дазволена. Далей, сабраўшы неабходныя рэчы ў дарогу, пачынаючы з адзення і сродкамі гігіены, заканчваючы томікам Крапоткіна (у наступстве не пашкадаваў што ўзяў кнігу) і запхнуў усё гэта ў турыстычны заплечнік, акінуўшы позіркам свой спусцелы прытулак у беларускай сталіцы, я рушыў у дарогу.

Перасякаючы мяжу. Першапачаткова трапіць у РФ было надумана аўтастопам, аднак дабраўшыся да самай мяжы і пасля безвыніковых спроб тармазнуць аўто на Маскву (мабыць месца было абрана ўжо занадта няўдалым і ніхто не спыняўся, нават дальнабоі з велізарнай шэргі грузавікоў што стаялі на пункце ўзважвання ля самай мяжы адмаўляліся падбіраць спадарожнiкаў) быў прыняты альтэрнатыўны план перасячэння мяжы. Прыйшлося ісці да бліжэйшага чыгуначнага паўстанка, адкуль на праходзілай электрычцы можна было патрапіць у пэўную вёску (назву, на жаль, не ўзгадаю) і апынуцца ўжо на тэрыторыі Расіі.

Я пакрочыў у зваротным напрамку па трасе ў пошуках гэтага самага паўстанка. Кажучы шчыра, рух па абочыне з боку мяжы, ды багаж за плячыма рабілі мяне вельмі падазроным, бо за спінай, акрамя прапускнога памежнага пункта, ні аднаго населенага, а па абодва бакі асфальтавай магістралі адны палі ды лес.

Да бліжэйшага населенага пункта ад мяжы так падазрона крочыць прыйшлося амаль пяць кіламетраў. Насустрач раз-пораз праязджаюць “стромныя” аўто, ў тым ліку і міліцэйскія уазікі. Тым не менш, дасягнуць бліжэйшай вёскі, дзе знаходзіўся чыгуначны паўстанак, удалося бесперашкодна. Ўваходзіць у вёску з-за няведання мясцовасці давялося па цэнтральнай вуліцы, з-за чаго маё перамяшчэнне адразу ж заўважылі мясцовыя жыхары, пачаўшы аглядаць з ног да галавы. Каб атрымаць адабрэнне ад мясцовых старых я прывітальна ківаю ім галавой і рухаюся далей. Пакуль прабіраўся да чыгункі яшчэ давялося увязацца ў дыялог з падвыпітым мужыком. Мужык адразу ж сцяміў на мае намеры перасекчы мяжу і стаў прапаноўваць за бутэльку віна, даць парады як можна праз лес перасекчы мяжу. Ад такой прапановы, вядома ж, давялося адмовіцца, бо мясцовы Сусанін не выклікаў даверу.

Дабраўшыся да пустога чыгуначнага паўстанка, ды каб больш не бянтэжыць сваёй прысутнасцю мясцовых жыхароў прысаджваюся ў высокай траве, бо электрычка пройдзе ў гэтай нейкайі полудромнай вёсачцы толькі праз некалькі гадзін. Доўгае і маркотнае чаканне электрацягніка, раз-пораз накрывала мяне рознага роду настальгічнымі ўспамінамі якія скрыжоўваліся з сюжэтамі спэцаперацый і допытамі над маімі ідэалагічнымі паплечнікамі і сябрамі, праходзячыя ў гэтыя хвіліны ў цэнтры Беларусі.

За гадзіну да прыходу электрацягніка каля чыгуначных шляхоў прыпаркаваліся белыя «Жыгулі» шостай мадэлі. Дзіўным здалося тое, што, ніхто з аўто не выходзіў. На шчасце пасля паўгадзіны аўто падалося далей углыб вёскі і я змог спакойна перабрацца на бок адкуль здзяйснялася пасадка на электрацягнік. На паўстанку бліжэй да прыбыцця цягніка з’явілася яшчэ некалькі пасажыраў. Сігнал аб надыходзячай электрычцы фактычна даў адлік майму нелегальнаму знаходжанню ў Расіі.

Размясціўшыся ў вагоне, я ізноў натыкнуўся на дапытлівыя позіркі і сустрэчныя пытанні, але ужо, ад едучых дачнікаў. Размоў з імі пазбегнуць практычна немагчыма, стандартныя пытанні якія сыплюцца на цябе ад суседзяў па вагоне: адкуль і куды трымаеш шлях? Чым займаешся, працуеш ці вучышся? І нешта ў гэтым духу. Гісторыя паездкі саспела хутка і размова з дапытлівымі дамамі прайшла на тэму ралявых гульняў, адсылаючых нас ў разнастайныя гістарычныя экскурсы. Таксама сустрэўся ў вагоне, як здалося мне, пагрызены сумленнем погляд аднаго мужычка сярэдніх гадоў. Яго насцярожаны і слізкі погляд астудзіў мяне на час. Адразу падумалася, што, можа, гэта чэкіст пастаянна езьдзячы у вагоне па абавязку сваёй службы і старанна вышукваючы падазроных перабежчыкаў, ці ж, наадварот, гэта адзін з такіх перабежчыкаў. Праз хвіліну я ўжо не думаў аб гэтым дзіўным спадарожніке і, на ўвесь пакінуты шлях пагрузіўся ў маўчанне — канспірацыя абавязвала, толькі услухоўваўся ў развагі дачнікаў, натхнёных размовай аб усякіх гістарычных бітвах. Мяжа была перасечана.

Прытрымліваючыся курса на Маскву, пасля яшчэ некалькіх перасадак, расійская сталіца была паспяхова дасягнута.

Гатоўнасць да бескампраміснай інтэграцыі. Патрапіўшы ў канчатковы пункт сваёй будучай дыслакацыі, як палітычны выгнаннік і анархіст, я, не разлічваў на атрыманне так званага палітычнага прытулку ці афіцыйнага статусу паліт.бежанца, якім часта карыстаюцца сацыяльныя актывісты. На тэрыторыі Расіі гэта, па сутнасці, нерэальна (свежы прыклад таму грубае выкраданне беларускага анархіста Ігара Аліневіча ў Маскве і гвалтоўны вываз яго ў Беларусь для наступнай пасадкі ў турму). Акрамя падобнага рызуку быць перададзеным у лапы жорсткага дзяржаўнага правасуддзя, я таксама прытрымліваюся пазіцыі, што анархістам не належна шукаць шчыліны ў пісаных дзяржавай пастановах.

Калі на душы ўжо стаў адкладацца цяжкі груз нявызначанасці, я пачаў выключаць ў сабе састарэлыя стэрэатыпы мыслення і паводзін, якія былі ўласцівы мне на Радзіме. Адкідаць апошнія ілюзіі аб адносна сносным існаванні, даючым магчымасць уладкавацца на працу, атрымаць медыцынскае страхаванне і займець долю тых, здавалася б, нязначных, але каштоўных праў, якія кідае нам ўлада ў якасці падачкі за нашую бясцэнную працу, праў, якіх як правіла хапае толькі для ўласнага ўтрымання, якія дазваляюць хаця б не здохнуць і не больш за тое. Разумеючы, што нават і гэтага “агародніннага” існавання мне тут не свеціць, я пастараўся адразу пазбавіцца ад усякай каштоўнаснай шалупіны якая сыплецца з куродымнай дзяржаўнай машыны, каб не скаціцца ў тупіковую асуджанасць. І каб беручы, а не чакаючы ад дзяржавы гэтыя правы, не парваць ўзаемасувязь з прыстойнасцю ды маральнасцю маіх анархічных перакананняў.

Намацаваць апору і выпрацаваць у далейшым пэўную канцэпцыю жыцця, паводзін і іншых нормаў у статусе палітычнага бежанца, мне ўдалося за кошт істотнай падтрымкі паплечнікаў, якія не гледзячы на пэўную рызыкучасць выклікаюцца дапамагчы такім як я, нелегальным анархістам-эмігрантам.

Падтрымка таварышаў і салідарнасць на месцы. Прыбыўшы ў Маскву ў 5 раніцы і пакінуўшы прывакзальную тэрыторыю, я накіраваўся ў пошуках Wi-Fi кропкі для наступнага наладжвання сувязі з таварышамі, якія адгукнуліся на просьбы аб дапамозе ў гэтыя цяжкія хвіліны, абрушаныя на мяне на Радзіме. Стомленасць ад двухсутачнай паездкі на перекладных ды багаж за плячыма пасля некалькіх гадзін хадні па прачынаючымуся мегаполісу, раз-пораз давалі аб сабе ведаць і стварылі, ў рэшце рэшт, нязручнасці ў мабільнасці, таму прыйшлося вяртацца на вакзал, каб пакінуць рэчы ў камеры захоўвання. Для гэтага прыйшлося яшчэ адшукваць абменнік. У тутэйшых банках не мяняюць беларускія рублі. Падыходны і паходу адзіны абменнік знайшоўся толькі ў адным з пераходаў на станцыі метро. У выніку выдаткі на паездку і аплата паслуг камеры захоўвання спустошылі мой фінансавы запас амаль на палову. Пакінуўшы пры сабе дакументы і новут-бук, працягнуў шукаць доступ у Інтэрнэт. Наладзіўшы бяспечную сувязь і дамовіўшыся з паплечнікамі аб сустрэчы, забіраю рэчы з камеры захоўвання і чакаю абумоўленай гадзіны.

Сустрэча і ўжо візуальнае знаёмства з людзьмі, якія падахвоціліся аказаць мне падтрымку, даць прытулак і ежу, у поўнай меры было падобным на гэтакае ў сваім родзе анархісцкае інтэрнацыянальнае яднанне паміж намі і якое, як бальзам на сэрцы сагрэла маю змучаную нервамі і перажываннямі душу. Растварыўшыся з таварышамі ў гушчы белакаменнай, мяне нарэшце вызначаюць на часовы прытулак, дзе можна абмыцца і заварыць кружку цёплага і духмянага чаю. Я і дагэтуль ўспамінаю гэты высакародны смак гарбаты! Збалансаваўшы на час свой занепакоены ўнутраны стан, я з таварышамі працягнулі гутарку. Астатак вечара напоўніўся падрыхтоўчымі і павучальнымі тырадамі аб будучым жыцці ў расійскай сталіцы. Таварышы адразу ж гарантавалі мне падтрымку з харчаваннем і жыллём да таго часу, пакуль я не змагу жыць самастойна. Я бясконца ўдзячны таварышам за прадстаўленую дапамогу і аказаную падтрымку на першых сітавінах майго знаходжання ў гэтай краіне. Часовы прытулак — гэта было толькі першым звяном у доўгім ланцужку пытанняў, звязаных з маёй адаптацыяй ў Расіі.

На першых сітавінах.Абжывацца ў прадастаўленам прытулку, ды займаць чакальную пазіцыю, сілкуючы сябе ілюзіямі, што на Радзіме ў хуткім часе ўсё добра вырашыцца было наіўна. Увосень 2010 Беларускі рэпрэсіўны рэжым пайшоў на фінальны «абардаж» анархісцкага руху і дамагаўся (дамагаецца па гэты дзень) поўнай капітуляцыі актывістаў і прыхільнікаў ідэй рэвалюцыйнага анархізму. Вяртацца на Радзіму падчас татальных міліцэйскіх рэйдаў ды змірыўшагася з робячым ўладамі бяззаконнем грамадства з’яўляецца вельмі небяспечным. Але таксама варта разумець што і тут, у Расеі, пад акампанемент ўсеагульнай бяздзейнасці народных мас супраць таталітарнай палітыкі дзвюх дзяржаў ўсе вашы тулянні і гібенне ў статусе нелегальнага паліт.бежанца ў любы момант могуць скончыцца кульмінацыяй, калі прыйдуць абаронцы рэжыму ў масках і возьмуць цябе за рукі і за ногі, а пасля кінуць у турэмную клетку ў якасці ахвяры дыктатару. Зрэшты, невядома які фінал прыгатаваны тым, каго паляўнічым за галовамі грамадзянскіх актывістаў атрымоўваецца таемна схапіць і звезці ў невядомым кірунку.

Перадыхнуўшы з дарогі дзянёк-другі і узважыўшы ўсе «за» і «супраць» цяперашняга майго становішча, неабходна было ўцягвацца ў нелегальнае жыццё, ствараць уласнае падпольнае асяроддзе пасялення і маральнага мікраклімату. Затрымлівацца на месцы, у якім я спыніўся, хоць і азначала, што тут мяне не пакінуць галодным і не выганяць на вуліцу, усё ж было небяспечна. Сховішча, прадастаўленае таварышамі, цесна датыкалася з актывісцскім асяроддзем, а гэта акалічнасць не выключала рызыка быць рана ці позна схопленым і выкрытым. Таму мне трэба было ў тэрміновым парадку пакідаць кампраметуячае да раскрыцця майго нелегальнага статусу асяроддзе пасялення. Не губляючы часу, я адразу ж заняўся распрацоўкай комплекснага плана ды іншых мер, шукаць тыя магчымасці якія дазволяюць ўзысці на прыступак мінімальнага ўзроўню жыцця і дастатковай неабходнасці. Аднак аб шпаркасці рашэння дадзенага пытання і якіх-небудзь скаардынаваных дзеяннях варта было толькі марыць, усё было пакрыта невядомасцю і нявызначанасцю. Не валодаючы якой-небудзь папярэдняй інфармаванасцю аб правілах выжывання ў такой экстрэмальнай сітуацыі, многае ўсё яшчэ здаецца цяжкавырашальным, таму першапачаткова было складана ва ўсім зарыентавацца. Займацца пошукам эфектыўных спосабаў інтэграцыі ў грамадства, наладжваць бяспечную жыццядзейнасць і наогул ўсякую «абкатку» нелегальных схем мне давялося рабіць па сутнасці як дэ-факта. Разлічваць прыйшлося толькі на ўласную кемлівасць.

Працяг будзе…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Введите капчу. *