Навіны з турмаў: Мікалай Дзядок заказаў кнігу пра Кастуся Каліноўскага/Яўген Васьковіч: У камэры 10 чалавек, апранутыя ў майкі

Мікалай Дзядок заказаў кнігу пра Кастуся Каліноўскага

get_imgМікалай Дзядок назьбіраў у турме асабістую бібліятэку, ў якой больш за 40 кніг — якіх новых кніжных паступленьняў чакае палітвязень?

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок за час адбыцьця пакараньня атрымаў ужо некалькі бандэроляў з кнігамі. «У Мікалая назапасілася бібліятэка апошніх навінак і хутка кніг будзе яшчэ больш. Вось набыла па ягонай просьбе кнігу пра Каліноўскага і хутка яму пашлю», — паведаміла карэспандэнту «Свабоды» жонка палітвязьня Валерыя Хоціна. Валерыя распавяла пра тое, як складалася турэмная бібліятэка яе мужа.

«Ня ведаю, адкуль ён пра навінкі даведваецца, хіба што з газэт. Але ён заказвае заўсёды нешта новае, беларускае. Прыкладам, што выпусьціла якая кнігарня, ці „Радыё Свабода“, ці прэзэнтавалі ў „Галерэі Ў“ і гэтак далей. Звычайна яму дазволена атрымаць 6-8 кніг. Ён паведамляе, што хацеў бы атрымаць, мы зьбіраем яму новыя кнігі для чарговай бандэролі і паведамляем яму. Ён тады піша заяву і потым атрымлівае. Але кнігі, безумоўна, ён выбірае з улікам таго, што прапусьцяць».

Валерыя Хоціна кажа, што ўсяго, паводле яе падлікаў, у Мікалая Дзядка назапасілася больш за 40 кніг. Па выхадзе з турмы ён зможа іх забраць, калі не прыме рашэньня пакінуць выданьні ў турэмнай бібліятэцы.

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок асуджаны на 4,5 года зьняволеньня за ўдзел у нападах на афіцыйныя будынкі. Сваю віну актывіст не прызнаў. Утрымліваюць Мікалая Дзядка ў Магілёўскай крытай турме. Мінулым месяцам Мікалай Дзядок быў зьмешчаны на некалькі дзён ў турэмны карцэр. Падрабязнасьцяў пакараньня сваякі ня ведаюць. У апошнім лісьце, які прыйшоў ад Мікалая Дзядка два тыдні таму, ён паведамляў, што «зь ім усё нармальна».

Крыніца

Яўген Васьковіч: У камэры 10 чалавек, апранутыя ў майкі

23484Яўген Васьковіч патэлефанаваў дамоў пасьля працяглага перапынку. Маці палітвязьня Рушанія Васьковіч распавяла карэспандэнту Свабоды.

«Званіў днямі, такі бадзёры і вясёлы. Але ж я ня ведаю, які ён насамрэч, яго ж не бачна. Можа, робіць выгляд, што ўсё добра. Але паводле голасу, ўлічваючы тое, дзе ён знаходзіцца, быццам ўсё нармальна.»

Пра ўмовы ў камэры Яўген распавёў маці, што ў турме ўключылі ацяпленьне, ў іх не холадна, вязьні ў камэры ходзяць ў майках. Усяго ў камэры сядзіць 10 чалавек. На адну гадзіну штодня вязьняў выводзяць на прагулку ў турэмны дворык.

«Слава богу, хоць на гадзіну выводзяць. Гэта хоць нешта, хоць нешта», — кажа Рушанія Васьковіч, маці Яўгена Васьковіча.

Грамадзкі актывіст Яўген Васьковіч у 2011 годзе асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня за напад на будынак Бабруйскага КДБ. Сваёй віны актывіст не прызнаў. Трымаюць актывіста з магілёўскай турме, дзе разам зь ім сядзяць палітвязьні Мікалай Статкевіч і Мікалай Дзядок.

Крыніца

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Введите капчу. *