Аплата за навучанне павысілася больш чым на паўмільёны

Павышэнні коштаў закранулі некалькі прэстыжных ВНУ краіны – БДУ, БДЭУ і БНТУ. У многіх іншых навучальных установах павышэння аплаты чакаюць у канцы навучальнага года.

Для некаторых студэнтаў навіна стала ўдарам. У сярэднім кошты навучання ў тым жа БДУ і эканамічным універсітэце павысіліся на 20%.

“Новыя кошты на навучанне зацвердзілі з першага лістапада, – кажуць у бухгалтэрыі БДУ. – У пачатку гэтага тыдня быў падпісаны загад аб павышэнні аплаты. Кошты павысіліся на ўсіх факультэтах, у сярэднім на 20 працэнтаў”.
У бухгалтэрыі растлумачылі, што павысіць плату за навучанне было неабходна для таго, каб выплаціць заробкі выкладчыкам.

“З першага лістапада павялічылася тарыфная стаўка першага разраду для бюджэтных арганізацый, – працягваюць тлумачыць у бухгалтэрыі. – Так у нас павялічваюцца заробкі выкладчыкам, а яны ўключаныя ў кошт навучання”.

На такіх факультэтах БДУ, як філасофіі і сацыяльных навук, міжнародных адносінаў, журналістыкі кошты дзённага навучання ўзляцелі на 500-600 тысяч беларускіх рублёў.

Трэба адзначыць, што павышэнне платы за навучэнне саўпала з павышэннем заробкаў і стыпендый, а таксама з павышлэннем кошту прадуктаў і платы за праезд у грамадскім транспарце.  Такім чынам у бліжэйшай перспектыве рэальны дабрабыт насельніцтва не стане болей, бо цэны і інфляцыя растут шмат хутчэй за заробкі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Введите капчу. *