Яшчэ адзін мінскі рынак на мяжы страйку

Уладам крыху ўдалося суцішыць жарсці вакол Чэрвенскага рынку і гандлёвага комплексу ў Малінаўцы абяцаннямі не выкідваць прадпрымальнікаў на вуліцу. На падыходзе да акцый пратэсту яшчэ адзін сталічны комплекс – Simax, што па вул. Несцерава ў Заводскім раёне.

Ягоным уласнікам з’яўляецца тая ж асоба, што і “Максімуса” ў Малінаўцы. Як і там, частку комплексу Simax уласнік збіраецца прадаць фірме “Еўраторг”, якая валодае буйной сеткай крамаў “Еўраопт”.

Як паведаміў Радыё Рацыя Дзмітрый Кур’яновіч, прадпрымальнік з комплексу Simax, 1 жніўня ІП, што тут працуюць, павінны пакінуць свае працоўныя месцы.

– Дырэктар сказаў, што літаральна на наступным тыдні “Еўраторг” выкупляе рынак, ужо не бярэ ў арэнту, а выкупляе. Ён робіцца ўласнікам. Мы гатовыя арганізаваць мітынг і выйсці са сцягамі на плошчу. Нават на гэта пойдзем. Нам баяцца і губляць ужо няма чаго.

ІП збіраюцца абвесціць пра свой намер правесці страйк, бо гэткія заявы, на іх думку, паспрыялі таму, што ўлада пайшла на дыялог на іншых “праблемных” рынках – Чэрвенскім і ў Малінаўцы.

Источник.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Solve : *
24 ⁄ 3 =