“Белнафтахім” зноў хоча падняць цэны на бензін

Канцэрн “Белнафтахім” лічыць неабходным падняць рознічныя цэны на нафтапрадукты з сакавіка на 5% і ўнёс адпаведную прапанову ва ўрад Беларусі.

Канцэрн ўвязвае гэтую неабходнасць з ростам сусветных коштаў на нафту з пачатку 2012 года. Хоць у гэтым годзе беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы могуць закупляць расійскую нафту на больш выгадных умовах у сувязі са зніжэннем прэміі да яе кошту ў чатыры разы, усё ж “цана нафты прывязаная да сусветных рынкаў і расце, што негатыўна адбіваецца на фінансавым становішчы беларускіх НПЗ”, адзначыў які пажадаў застацца невядомым крыніца ў органах дзяржкіравання.
Нагадаем, беларускія ўлады да канца лютага не планавалі павышаць рознічныя цэны на нафтапрадукты, лічачы здавальняючай сітуацыю ў студзені-лютым у нафтаперапрацоўцы.
У цяперашні час у Беларусі 1 літр бензіну Нармаль-80 каштуе каля 0,67 долара (па курсе Нацбанка), АІ-92 – 0,71 долара, АІ-95 Еўра – 0,76 долара, дызельнае паліва – 0,78 долара, газ – 0,46 долара.

Апошняе павышэнне цэн на нафтапрадукты ў Беларусі адбылося 3 снежня мінулага года – у сярэднім на 10%.

Крынiца.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Solve : *
10 − 1 =