Больш паловы насельніцтва Беларусі не давярае мянтам

Паводле грамадскага меркавання, вынікі якога прааналізавалі ў Віцебскай абласной Управе ўнутраных справаў, найбольшая ступень даверу міліцыі зафіксавана ў Сенненскім (42,6%) і Лепельскім (42,4%) раёнах. Ніжэйшы паказчык – у Шумілінскім раёне, дзе міліцыі давяраюць толькі 28,7% жыхароў.

На афіцыйным сайце віцебскай абласной управы міліцыі з’явілася інфаграма, з якой відаць, ці вялікім даверам карыстаюцца супрацоўнікі міліцыі ў тым ці іншым рэгіёне.

Так, у Оршы, за якой традыцыйна замацавалася рэпутацыя крымінальнага горада, міліцыі цалкам давяраюць 35,4% гараджан, але ў Полацку і Наваполацку такіх людзей яшчэ меней – адпаведна 31,4% і 30,6%. Ступень даверу да міліцыі ў трох раёнах Віцебска наступная: Кастрычніцкі раён – 35,9%, Першамайскі раён- 35,6%, Чыгуначны раён- 34,3%.

Што да райцэнтраў, то за сваю бяспеку ў грамадскіх месцах больш за ўсіх упэўнены жыхары Гарадоцкага (68,5%) і Лепельскага (64,9%) раёнаў. Тым часам найбольшы дыскамфорт ад верагоднасці стаць ахвярай злачынства ў грамадскіх месцах адчуваюць жыхары Талачынскага (45,5%), Дубровенскага (41,0%) раёнаў і горада Полацка (44,1%).

82,8% рэспандэнтаў адзначылі аператыўнасць дапамогі, атрыманай грамадзянамі ад міліцыі. Аднак 4,9% жыхароў вобласці лічаць, што на іх заявы не адрэагавалі ўвогуле.

У сярэднім па Беларусі цалкам давярае міліцыі 35,3% насельніцтва. У сямі раёнах Віцебшчыны, а таксама ў Полацку і Наваполацку, гэты паказчык ніжэйшы за сярэдні.


Крыніца.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Введите капчу. *