Навіны з турмы: Аляксандар Францкевіч можа застацца адзін у камэры

Вязень івацэвіцкай калёніі Аляксандар Францкевіч паведаміў у лісьце да маці, што ён застаўся ў камэры разам яшчэ з адным вязьнем, якога хутка могуць вызваліць.

«Іх у ПКТ было чацьвёра, двух нядаўна перавялі ў атрад, а хутка могуць і трэцяга выпусьціць, і сын застанецца ў камэры адзін. Але ён ня скардзіцца, нават задаволены, што так можа атрымацца. Ён працягвае пісаць свае аповеды і нядаўна даслаў чарговы аповед сваёй знаёмай», — паведаміла Тацяна Францкевіч.

Што новага пра стан здароўя Аляксандра Францкевіча, які мае адну нырку? Маці палітвязьня кажа, што зь ім усё нармальна.

«Пакуль здароўе нармальна. Добра, што мэдычная бандэроль, якую я пасылала, да яго дайшла. Цяпер можа прымаць лекі і вітаміны. Бо мінулым годам дазволілі толькі беларускія лекі, а яны малаэфэктыўныя».

Аляксандар Францкевіч адбывае 3 гады зьняволеньня за ўдзел у нападах на афіцыйныя будынкі. Сваёй віны на судзе не прызнаў. Некалькі месяцаў таму пасьля пакараньняў штрафным ізалятарам Францкевіч быў пераведзены ў памяшканьне камэрнага тыпу івацэвіцкай калёніі як парушальнік рэжыму.

Крыніца.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Введите капчу. *